У Іспаніі аб'явілі трохдзённую жалобу па ахвярах паводкі. Колькасць ахвяраў расце
Прэм'ер міністр Іспаніі Педра Санчэс узгадніў з каралём гэтай краіны ўказ пра афіцыйную жалобу, якая пройдзе з 31 кастрычніка па 3 лістапада.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/ap24304587110851-7o2qi.jpg.webp)
Фота: AP Photo/Alberto Saiz
Трагічная паводка здарылася ў Іспаніі пасля працяглай залевы, у выніку якой у некаторых рэгіёнах за дзень выпала гадавая норма ападкаў. Найбольш пацярпеў рэгіён Валенсія.
Дакладных даных пра колькасць загінулых і зніклых без вестак пакуль няма, але вядома, што ў выніку гэтага стыхійнага бедства загінула ўжо сама меней 72 чалавекі. Ратавальнікі шукаюць людзей пры дапамозе дронаў і верталётаў.
Гэта самае маштабнае стыхійнае бедства, якое адбылося ў Іспаніі за апошнія 30 гадоў.
У Іспаніі моцныя дажджы прывялі да паводкі. Загінулі больш за 50 чалавек
Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе
Моцныя дажджы выклікалі патоп у пустыні Сахара
«Польшча тоне». Масква арганізавала новую аперацыю па дэзынфармацыі, беларускія сілавікі на падхваце
«Людзі рынуліся ў крамы па ваду, у выніку быў часовы яе дэфіцыт». Беларусы расказваюць пра тое, як польскія ўлады змагаюцца з паводкай
Каментары