Лукашэнка выказаўся сёння пра жанчыну-прэзідэнта: «Можа, з часам мы падыдзем да такога стылю, але пакуль ён іншы».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/kanapackaja-331y8.jpeg.webp)
У гэтак званай прэзідэнцкай гонцы бярэ ўдзел Ганна Канапацкая
Падчас наведвання стадыёна «Трактар» Лукашэнка выказаўся пра магчымасць абрання жанчыны.
«У Беларусі не дай Бог жанчыну абяруць. У прэзідэнта ЗША не тыя паўнамоцтвы, а тут трэба ўнікаць ва ўсё. У Беларусі прэзідэнт — галоўнакамандуючы. І потым, гэта найцяжэйшая праца. Не трэба так грузіць жанчыну, гэта не цырыманіяльная пасада. Можа, з часам мы падыдзем да такога стылю. Але пакуль ён іншы. Я схіляюся перад жанчынамі, анітрохі не прыніжаю іх ролі. Але яны павінны быць побач», — заявіў ён.
Каментары