Грамадства55

Лукашэнка: Усебеларускі народны сход не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады

Усебеларускі народны сход нікому не павінен перашкаджаць працаваць, не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, піша БелТА.

Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Спачатку Лукашэнка расказаў, што яго трывожыць у справе УНС.

«Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне Прэзідыума ў шырокім складзе, бо нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашана ў Канстытуцыі): мы ўсе павінны разумець, што УНС нікому не павінен перашкаджаць працаваць. УНС не павінен дамінаваць над іншымі органамі ўлады, бо мы створым сабе праблемы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пакуль на пасадзе старшыні УНС і кіраўніка краіны знаходзіцца адна асоба, гэтага, натуральна, не адбудзецца. «Але потым мы можам стварыць сабе вялікія праблемы», — сказаў Лукашэнка.

Разам з тым Лукашэнка звярнуў увагу, што ў цэлым месца і роля УНС вызначаны Канстытуцыяй. «Але гэта агульныя палажэнні, агульныя патрабаванні, агульныя функцыянальныя абавязкі УНС, а вось у дэталях, у канкрэтных пытаннях у нас бывае наадварот», — заўважыў Лукашэнка.

Напрыклад, што тычыцца пытанняў нацыянальнай бяспекі. «Калі вызначана, што УНС прымае рашэнні ў плане нацыянальнай бяспекі (вайна і мір і іншае) — гэта толькі паўнамоцтвы УНС. Кіраўнік уносіць (калі, не дай Бог, вайна ці пагроза вайны), — збіраем УНС, уносім прапановы, разглядаем і пераводзім краіну на ваенныя рэйкі, калі раптам заўтра вайна (я бяру крайні прыклад). На гэта паўнамоцтвы — ва Усебеларускага народнага сходу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Той жа падыход, па яго словах, тычыцца і кадравых рашэнняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі УНС.

Таксама ён сказаў, што на ўзроўні Прэзідыума УНС трэба разглядаць толькі важныя пытанні.

«Гэта не азначае, што мы заўтра будзем збіраць, як пленумы ЦК, па чатыры разы ў год, і будзем там нешта абмяркоўваць, рабіць выгляд, што мы моцна працуем і занепакоены нейкім пытаннем. УНС павінны займацца выключна па Канстытуцыі сваімі пытаннямі. З гэтага павінна паходзіць і структура, і ўзаемаадносіны прэзідыума, старшыні прэзідыума з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары5

  • пан Маўзер
    19.11.2024
    А што так?
  • наадваротны
    19.11.2024
    "а вось у дэталях, у канкрэтных пытаннях у нас бывае наадварот», — заўважыў Лукашэнка." - чарговае откровение от Луки - ён часта прагаВОРваецца
  • .
    19.11.2024
    Так і не зразумеў, навошта яму той УНС быў.
    1. Масква прапаноўвала-прымушала зрабіць імітацыю змен ва ўладзе па выніках 2020-х. Тыпа вось зараз улады прэзідэнта няма, усе пытанні да УНС. Але пасля вырашыў, што і так цягне.
    2. На выпадак сваёй хваробы.
    3. Каб зваліць на УНС адказнасць за вайну, пра што зараз і прагаварыўся. А сам хітравыкручаны будзе валіць на УНС і рабіць выгляд міратворца пры любых умовах.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

У Мінску проста на дарозе загарэўся трактар з прычэпам2

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць