Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»
Кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак заявіў, што ўлады рыхтуюць правакацыі з удзелам палітвязняў і іншых людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
Пра рыхтаваныя правакацыі Стрыжак напісаў у сацсетках.
Нам стала вядома што ў рамках кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці ўлады рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам.
У правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў», — гаворыцца ў паведамленні.
Стрыжак таксама звярнуўся да сілавікоў і тых людзей, каго яны могуць прыцягнуць для правакацыі.
«Звяртаюся да тых, хто шантажом ці прымусам вымушаныя ісці супраць свайго сумлення і ўдзельнічаць у мянтоўскіх спектаклях — мы ведаем што вы робіце гэта не таму, што перайшлі на бок зла. І мы разумеем, што такое сітуацыя выбару без выбару. Ахвяра гвалтаўніка не робіцца бруднай праз чужыя брудныя дзеянні. Захавайце сябе, сваю псіхіку і здароўе».
Што да супрацоўнікаў міліцыі, то ён гаворыць:
«Мы ведаем пра вашыя планы і разумеем, што вы хочаце пасеяць страх і недавер сярод тых, хто атрымлівае дапамогу і тых, хто яе аказвае. Хлусня і падман часта грамчэйшыя і ярчэйшыя за праўду, але ж людзі глядзяць і давяраюць справам, а не вашым правакацыям.
То мы працуем далей, не зважаючы на вашае лязганне пашчамі», — напісаў Стрыжак.
Каментары
Почему то Байсолу удалось помочь ему и его семье получить ВНЖ в Литве?
А Веремейчик сам виноват оказался.
Што ты там хаваеш, родны? Дзе грошы страйкамаўцаў? Дзе справаздачнасць па Марафону салідарнасці? Хто табе плоціць 3000 еўра на месяц? Чаму ты не дапамог Верамейчыку з адвакатамі ў Літве? Чаму ты не можаш нават адказаць на закіды сваёй экс-супрацоўніцы Зверавай?