Учора ў эфіры аднаго з тэлеканалаў пракурор патлумачыў, што будзе, калі ваша відэа рэпоснуў «экстрэмісцкі» рэсурс. Сёння губазікаўцы паправілі таго.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/-vrcdi.jpg.webp)
«Не кожны матэрыял, які выйшаў на экстрэмісцкім рэсурсе, з'яўляецца экстрэмісцкім. Важна разумець, што само па сабе размяшчэнне вашага кантэнту на экстрэмісцкім рэсурсе не робіць яго экстрэмісцкім. Галоўнае — каб у матэрыяле, скрадзеным у вас, не было прыкмет экстрэмізму з вашага боку», — расказаў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Валерый Шуляк у эфіры СТБ.
Ён заявіў, што бываюць сітуацыі, калі «экстрэмісцкія» рэсурсы спрабуюць выкарыстоўваць чужыя матэрыялы для сваіх мэтаў.
«Калі ваша відэа, напрыклад, паказвае аварыю або іншую падзею, якая не ўтрымлівае ніякага экстрэмісцкага падтэксту, само па сабе яно не будзе лічыцца экстрэмісцкім. Важна, каб ваш кантэнт не ўтрымліваў заклікаў да гвалту, парушэння закона або іншых дэструктыўных элементаў», — дадаў Шуляк.
ГУБАЗІК у сваім тэлеграм-канале рэпоснуў гэтыя словы.
Але губазікаўцы маюць свой пункт гледжання на законы ў Беларусі. І паставілі пракуратуру на месца, паказаўшы, хто насамрэч кантралюе сітуацыю.
«Каб у пракуратуры не было пытанняў, іх спачатку задае міліцыя ў якасці папярэдняй праверкі», — папярэджвае ГУБАЗІК.
І дадае, што «лепш наогул не здымаць відэа, якія ў сваіх мэтах можа выкарыстоўваць экстрэмісцкі рэсурс».
Каментары
жду когда начнут ЖРАЦЬ один одного