31 «шахед» за ноч заходзіў у Беларусь, некаторыя паўторна, некалькі зніклі
Дроны праходзілі праз «беларускі калідор», заляталі ў кірунку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/achedy241202-tc7ih.jpg.webp)
У ноч з 1 на 2 снежня зафіксаваны 31 заход расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і Расіі, паведамляе Беларускі Гаюн.
Дроны праходзілі праз «беларускі калідор», заляталі ў кірунку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра, Гомеля і Хойнікаў, а адзін з іх рухаўся ў кірунку РБ, развярнуўся і вылецеў у РФ, адтуль на разварот у РБ, над Беларуссю яшчэ адзін разварот і назад у Расею.
Першы заход зафіксаваны ў 23: 03, дрон заляцеў праз Камарын у «Беларускі калідор» і прайшоўшы над РБ вылецеў на Чарнобыль.
Далейшыя заходы: 23:19 (4), 23:27, 23:33, 00:10 (2х), 00:16 (2х), 00: 21 (2х), 00:25 (2х), 00:38, 00:43, 01:04, 01:09, 01:20, 01:23, 01:38, 01:58, 02:25 (2х), 03:03, 03:08, 03:14 (2х) і 04: 30.
За ноч дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не падымалася. Паводле звестак Паветраных сіл УСУ, за ноч над тэрыторыяй Беларусі і РФ былі лакацыйныя страчаныя 6 БПЛА.
Каментары