Грамадства33

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі

Пра прысуд, вынесены былому кіраўніку ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя» Дзмітрыю Кучуку, паведаміў Анатоль Лябедзька ў сваім тэлеграм-канале.

Дзмітрый Кучук

Паводле звестак палітыка, прысуд Дзмітрыю Кучуку — 6 гадоў калоніі і 500 базавых велічынь штрафу.

50-гадовы Дзмітрый Кучук — былы старшыня партыі «Зялёныя» (партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года). Ён узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «МС Заходняя» — гэта прадпрыемства, якое збірае і перапрацоўвае адкіды. Мае дарослую дачку.

Дзмітрыя затрымалі 16 лютага 2024 года каля расійскай амбасады. Кучук прыйшоў, каб ускласці кветкі ў памяць пра памерлага расійскага палітыка Аляксея Навальнага. Праз месяц стала вядома, што супраць Дзмітрыя завялі крымінальную справу.

Разглядаць яго справу пачалі 22 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачвалі палітыка па двух артыкулах — «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Каментары3

  • :
    25.12.2024
    Зло торжествует, печально.
  • Язэп
    25.12.2024
    Усё, што трэба ведаць пра лукашысцкія "выбары". Але сапраўдныя выбары, без Ярмошынай, Карпенкі ды іншых махляроў -абавязкова адбудуцца. Пытанне толькі ў тым, па якому лёсу ў выніку народнага галасавання пойдуць ўзурпатар і ягоная банда - Чаўшэску, Мілошэвіча, Кадафі, альбо (калі моцна пашанцуе) - Асада.
  • Вася
    25.12.2024
    а тем временем огромной категории граждан плевать на тотальные репрессии, они стоят, бедные, в очереди на въезд из Польши в РБ....)) другая реальность, другая Беларусь...если Колесниковой дадут шанс выйти - надо валить сразу и забывать про эту черную дыру под именем Беларусь...

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць