Вайна77

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах

Былы галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны, а цяпер пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны напісаў кнігу «Мая вайна». Што ў ёй цікавага?

«Дзялюся з вамі сваім уласным расказам пра сябе, пра мае думкі і жыццёвыя рашэнні. «Мая вайна» — гэта першая кніга трылогіі, над якой я пачаў працаваць яшчэ ў сакавіку 2023 года. Рукапісы збірала і рэдагавала мая жонка, за што я ёй вельмі ўдзячны.

Гэта кніга — аповед для моладзі, якой я хачу данесці важную ісціну: у жыцці магчыма ўсё, калі ты гэтага вельмі хочаш. Марце і ідзіце да сваёй мары!» — напісаў Валерый Залужны на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Мая вайна» ахоплівае падзеі ад дзяцінства Залужнага да 24 лютага 2022 года. Аднак некалькі раздзелаў прысвечаны ўжо поўнамаштабнай вайне Расіі супраць Украіны.

Па словах Залужнага, вайскоўцам ён вырашыў стаць яшчэ ў дзіцячым садку, калі чуў песню з такімі радкамі:

За моей кроваткой загудел мотор,
Покатил по полю бронетранспортёр.
Падают снаряды, завязался бой.
Ты не бойся, мама, я с тобой!

Сустрэча з гадалкай

Як згадвае Залужны, увесну 1997 года, ён, тады курсант Адэскага інстытута сухапутных войск, ехаў разам з іншымі курсантамі ў цягніку Адэса — Жытомір. Спадарожніца, «прыгожая і элегантная» жанчына прыкладна 30-40 гадоў, прапанавала паваражыць курсантам на картах.

Паводле прызнання Залужнага, гэтая ідэя яго «страшна напалохала», у яго «нават халадок прабег па спацелай спіне». «Не, я не хацеў ведаць, што будзе», — піша ён.

Паразмаўляўшы з іншымі курсантамі, жанчына, па словах Залужнага, падсела да яго і сказала, што чуе «крыкі і стогны, плач дзяцей». Некалькі секунд яна глядзела хлопцу ў вочы, а потым заявіла, што далей не можа казаць.

«З гэтымі словамі яна абхапіла галаву рукамі, абапёршыся локцямі аб стол. У гэтай паўзе я заўважыў уважлівыя погляды і адкрытыя ад цікавасці раты маіх спадарожнікаў.

«Што здарылася? Чаму не?» — ужо не цярпелася і мне. «Я ўбачыла вайну. Страшную. У нас тут. А ты там самы галоўны»,

— піша Залужны і адзначае, што ўспомніў гэты выпадак у канцы лютага 2022 года «пад непасільным цяжарам адказнасці і страшных думак». «Не, я не баяўся таго, што адбываецца, я баяўся страціць сілы вытрымаць гэта ўсё».

Валерый Залужны. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Стан украінскай арміі

У кнізе генерал апісвае сярод іншага праблемы ўкраінскай арміі — гэта пытанне з забеспячэннем, адсутнасць магчымасці арганізаваць належную баявую падрыхтоўку, фактычнае раззбраенне і старая постсавецкая сістэма кіравання.

Успамінаючы сваю вучобу ён піша: «Поўнае бяспраўе малодшых камандзіраў перад старэйшымі адбівалася і на іх падначаленых. Яны павінны былі баяцца. Не трэба было баяцца сістэмы, бо яе не існавала. Даўно не было партыі, якая пільна сачыла адусюль. Размытай здавалася і Радзіма, якая не давала гарачай вады і цяпла ў класы. Але баяцца можна асобнага чалавека. Калі гэты чалавек прымушае сябе баяцца».

Былы галоўнакамандуючы нагадвае, што толькі ў 1999 годзе дзяржава пачала плаціць афіцэрам заробкі. Да гэтага сям'я старшага лейтэнанта Залужнага ледзьве зводзіла канцы з канцамі і існавала на афіцэрскі паёк.

У сваёй кнізе Залужны нагадвае найбольш крытычны перыяд для Узброеных сіл Украіны — 2011 год. У гэты час дэструктыўныя працэсы дасягнулі піку, і сістэма пачала мэтанакіравана разбурацца.

За два гады штат 51-й асобнай механізаванай брыгады, камандзірам якой быў Залужны, зменшыўся амаль удвая, дызпаліва за месяц выдавалі ўсяго 20 літраў.

Рэформы ў арміі пачаліся толькі пасля анэксіі Крыма і пачатку баёў у Данбасе. Вучэнні з баявой стральбой сталі штодзённасцю. Штогод праходзілі эфектыўныя вучэнні органаў кіравання.

Візіт «другога чалавека ў дзяржаве»

Адзін з самых яркіх момантаў у кнізе — гэта ўспамін пра прыезд у сярэдзіне 2015 года ў «сектар Б» (ён ахопліваў тэрыторыю вакол Данецка) «другога чалавека ў дзяржаве».

Залужны не называе яго імя, толькі характарызуе як чалавека, які валодае не толькі палітычнай сілай, але і вялікім адміністрацыйным уплывам. Журналісты мяркуюць, што гэта мог быць тагачасны сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

Валерый Залужны. Фота: Efrem Lukatsky, AP

Дэлегацыя выпіла гарбаты, вайскоўцы зрабілі справаздачу аб сітуацыі, адправіліся на пазіцыі. Першы прыпынак — акопы. Залужны піша:

«— А чаму такі бардак? — Спытаў Ён, паварочваючыся ў мой бок.

Я не ведаў, што адказаць чалавеку, які ні разу не быў у баі, у акопе. Не ведаў, як растлумачыць, што такое вайна.

<…>

— А чаму ў вас акопы не абабіты дрэвам?

— (…) лесу катастрафічна не хапае. У нас яго проста няма.

— Дзіўна, — сказаў Ён, — вакол шмат дрэў, пілуйце, колькі трэба. Пасля гэтых слоў Ён развярнуўся і накіраваўся да выхаду.

«Ды пайшоў ты на*уй», — падумаў я сабе».

На пасадзе галоўнакамандуючага

Залужны піша, што даведаўся аб жаданні кіраўніцтва краіны прызначыць яго глаўкомам УСУ ў маі 2021 года. Да яго заехаў прыяцель (зноў без імя) і заявіў, што ў ваенным кіраўніцтве плануюцца змены.

Залужны адказаў, што гэта нядзіўна — «пра крызіс, які настаў у арміі, ведаюць усе». Паводле яго слоў, сам ён у той момант «ужо бачыў сябе, на жаль, не ва Узброеных сілах». Але прыяцель сказаў, што камандаванне Генштабам жадаюць перадаць менавіта яму. І ён гэта камандаванне прыняў.

Залужны піша, што ў 2021 годзе ўжо пахла вялікай вайной. Паводле яго слоў, на новай пасадзе ён быў уражаны негатоўнасцю УСУ да адбіцця нападаў па некалькіх напрамках. У арміі не хапала зброі і тэхнікі, але галоўнай трагедыяй, па словах Залужнага, была слабасць сістэмы.

Як атрымалася пачаць контрнаступ у 2023 годзе

Былы галоўнакамандуючы амаль не згадвае контрнаступальныя аперацыі 2022 года, затое надае шмат увагі контрнаступу 2023 года.

Ён прызнае, што наступальная аперацыя па трох асноўных напрамках, якую спланаваў Генеральны штаб, ледзь не выклікала глыбокі крызіс у адносінах з партнёрамі. Забеспячэнне арміі на той момант ацэньваецца на ўзроўні 50-60%, а інжынернымі сродкамі — на 10-15%.

Валерый Залужны з генераламі НАТА. Фота: Галоўнае камандаванне Узброенымі сіламі Украіны

Пад пагрозай, падкрэслівае ён, было правядзенне аперацыі на поўдні, таму што гарачыя галовы ў Мінабароны падштурхоўвалі Зяленскага да перакідвання баяздольных частак на ўсход, ды і сам прэзідэнт хацеў хуткіх перамог.

Дапамог выпадак. У той момант у The Washington Post патрапіла інфармацыя аб украінскіх часцях і падраздзяленнях, якія праходзілі падрыхтоўку на палігонах НАТА. На аснове гэтых звестак можна было зрабіць высновы аб колькасным і якасным складзе ўсёй украінскай групоўкі. Неабходна было прадухіліць публікацыю матэрыялу.

Мінабароны Украіны паабяцала газеце інтэрв'ю Залужнага, калі тыя звесткі не будуць апублікаваныя. А ён выкарыстаў інтэрв'ю, каб заявіць, што контрнаступленне — «гэта не шоу».

«Інтэрв'ю, якое супакоіла запал адных і вярнула на зямлю іншых», — піша пра яго Залужны.

Наклад кнігі Залужнага — 20 тысяч асобнікаў. Як паведамляецца, за першыя суткі было раскуплена больш за 4500 экзэмпляраў. Пры гэтым тыраж паступае ў выдавецтва па частках, таму за месяц пасля выхаду кнігі пакупнікам было адпраўлена толькі каля 6500 кніг. Наступная дастаўка плануецца напрыканцы студзеня.

Каментары7

  • Га
    22.01.2025
    Dennis,
    для него окончилась
    Почему бы и не написать
    Это многим интересно.
  • Вадя
    22.01.2025
    Это не мемуары, а попытка уйти от ответственности. С него есть за что спросить.
  • Генеральские мемуары
    22.01.2025
    Это всегда попытка уйти от ответственности.
    Тем не менее читать интересно.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашук: Аднойчы мяне прадставілі ў эфіры: «На сувязі з намі Аляксандр Лукашэнка». Мая мама плакала10

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць