МЗС заявіў пра «грубае ўмяшанне ў суверэнныя справы Беларусі». З адпаведнай заявай выступіў Анатоль Глаз.
«У распараджэнні МЗС аказалася заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую плануецца агучыць пасля выбараў. Выбары толькі пачаліся, а там ужо ўсё асуджана і не прызнана», — адзначыў Анатоль Глаз.
«Вывучаная намі заява гаворыць, што еўрапейская дыпламатыя распісваецца ў сваім бяссіллі», — заявіў Анатоль Глаз.
Каментары
Таму, міжнародным арганізацыям варта было б ад самага пачатку гэтай кампаніі выдаць свае рэзалюцыі аб тым, што кампанія не вызнаецца выбарамі, пакуль у краіне існуе такая сітуацыя, якая зараз існуе. І працэс галасавання тут не мае аніякае значнасці. Яго можна было і не пачынаць увогуле, бо не было самых асноўных працэсаў любых выбараў, якія папярэднічаюць галасаванню.