З 1 лютага 2025 года ў Беларусі павялічацца стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб за арэнду кватэр і гаражоў. Гэта прадугледжана абноўленым Падатковым кодэксам, піша Blizko.by.
У 2025 годзе стаўкі падаткаў вырастуць на 1—3 рублі.
Падатак за арэнду кватэры ў Мінску складзе 50 рублёў за кожны жылы пакой, тады як цяпер ён роўны 47 рублям.
У абласных цэнтрах стаўка будзе крыху ніжэйшай — 46 рублёў супраць 44 рублёў у гэтым годзе.
Падаткі на арэнду гаражоў
Сума падатку будзе залежаць ад тыпу гаража і катэгорыі населенага пункта. У 2025 годзе памер падатку будзе вагацца ад 6 да 21 рубля ў месяц за гараж (цяпер — ад 5 да 20 рублёў).
Абавязак па выплаце падаходнага падатку за арэнду жылля нясе ўласнік, які атрымлівае даход ад арэнды, незалежна ад наяўнасці дамовы з арандатарамі.
Калі жыллё здаецца не на поўны месяц, падатак разлічваецца прапарцыйна колькасці дзён, на працягу якіх яно было здадзена.
Прадугледжаны розныя льготы. Напрыклад, уласнікі, якія здаюць жыллё маладым спецыялістам або супрацоўнікам арганізацый, могуць быць вызвалены ад падатку пры наяўнасці адпаведных дакументаў.
Каментары