У птушак пачынаецца гнездавы сезон, таму з сярэдзіны лютага абразанне галін дрэваў з гнёздамі на іх пагражае штрафамі, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Забарона дзейнічае па 14 жніўня.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-16_17-29-14-tbyrt.jpg.webp)
Фота: hedera.baltica, Wikimedia Commons
Калі пасля 15 лютага чалавек заўважыць, што хтосьці скідвае ці разбурае птушыныя гнёзды, пра гэта трэба, як раяць прыродаахоўнікі, адразу ж паведамляць.
Можна патэлефанаваць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Каментары