Брэсцкі завод перапрацоўкі смецця плануе стварыць на сваёй пляцоўцы вытворчасць палімерна-пясчанай пліткі, сыравінай для якой стануць поліэтыленавыя пакеты, каністры і бутэлькі. Прадпрыемства ўжо рыхтуе тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне свайго інвестпраекта, піша «Вячэрні Брэст».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/izobrazhenie_2023-03-13_203321746-3vdk2.png.webp)
Фота: brestcity.com
Палімерна-пясчаныя вырабы актыўна выкарыстоўваюць для абсталявання бардзюраў, тратуараў і калодзежаў. Плануецца, што ў Брэсце плітка будзе вырабляцца рознай афарбоўкі, каб зрабіць цікавым дызайн дваровых тэрыторый, аўтастаянак. Таксама такая плітка будзе выкарыстоўвацца для абліцоўвання лесвіц.
Каментары