Грамадства1010

Адшукалі чалавека, які, меркавана, пераводзіў грошы Алегу Аксёнаву ад КДБ

Учора ў эфіры АНТ паказалі, на якое імя быў зарэгістраваны рахунак, з якога КДБ плаціў Аксёнаву. Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга» расказаў, што разам з «Кіберпартызанамі» яны адшукалі гэтага чалавека.

Антон Лемешаў. Фота: тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу»

Мяркуецца, што гэтым чалавекам быў Антон Лемешаў. Яму 25 гадоў, родам з Магілёва. Па звестках, якія тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозга» перадалі «Кіберпартызаны», ён праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках.

Мы даведаліся таксама, што з верасня 2013-га па май 2016-га Антон вучыўся ў Магілёўскім прафесійным ліцэі № 5 на станочніка дрэваапрацоўчых станкоў. Імаверна, пасля вучыўся ў Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве, але незразумела, ці скончыў яго — на 2020-ы ён указваў, што ў яго сярэдняя спецыяльная адукацыя. А ў 2020-м шукаў працу разнарабочым у Магілёве.

Рэзюмэ Антона. Фота: flagma.by

Па звестках «Кіберпартызанаў», ён шмат ездзіў у Польшчу, а пра ягоную працу ў Беларусі нічога невядома.

Якая ягоная роля ў аперацыі па «разводзе» Аксёнава і дзеля чаго АНТ вырашыла паказаць ягоныя імя і прозвішча (наўрад ці выпадкова) — гэта галоўная загадка.

Мы паспрабавалі задаць пытанні Антону, але ён заблакаваў нашага журналіста паўсюль, дзе той яму пісаў.

Нагадаем, актывіст і юрыст Алег Аксёнаў стаў ахвярай спецаперацыі КДБ — пад выглядам еўрапейскай арганізацыі яго папрасілі хадзіць на мерапрыемствы і «пераправяраць» тое, як трацяцца гранты ЕС. За гэта яму плацілі.

У суботу чэкісты раскрылі карты — яны праплацілі Аксёнаву «семінар па бяспецы» ў Беларускім моладзевым хабе, але ў эфір пад выглядам «спонсара і арганізатара» выйшлі намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак і прапагандыст Ігар Тур.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • длинные руки
    20.11.2023
    со многими тут надо разбираться... Прав иногда Зянон, "кругом гэбьё".
  • Ян Норман
    20.11.2023
    Невероятные яшчэ працягваюць камланьне перад мікрафонамі "У Пазьняка усе навокал агенты" ці ужо крыху папрыціхлі?
  • Ёсік
    20.11.2023
    Дрэнна ўсё гэтае, што зараз адбываецца ў Беларусі. Але сьмешна, якія кадэбэшнікі калдыры, няма ані фантазіі, ані глуздоў. Бычак, тур, можна было шчэ сясьцёр груздзевых запрасіць, якія яны ўсе кончаныя. І як паганцу туру дома з жонкай ды малым сашкам, нармалёва? А што ты рабіў сёньня? А нацягнуў парык, акуляры, грым, морда была падобная на ср.ку, яшчэ аднаго ворага знайшлі. Мне кадэбіст медаль абяцаў, мо, нават, ордэн дадуць За адданае служэньне аграфюрэру пятай ступені. А ты ж мой родненькі, а ты ж мой сьмелы мужчына, толькі глядзі, каб дзе бутэлькай па галаве не ляснулі ці горла не перарэзалі ў цёмным месцы.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць