Спалучэнне гранатавага соку, ажын і спецый сагравае гэтак жа, як і глінтвейн на аснове віна.
![Mulled wine](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/mulled-wine-66g9a.jpg.webp)
Фота: Pxhere.com
Каб прыгатаваць безалкагольны глінтвейн на аснове гранатавага і яблычнага сокаў, спатрэбіцца:
- 500 мл гранатавага соку
- 25 г цукру
- жменя замарожаных ажын
- 250 мл яблычнага соку
- 1 палачка карыцы
- 1 зорка анісу
- 4 гваздзікі
- 3 гарошыны чорнага перцу
- 1 апельсін, разрэзаны на чвэрткі
Як гатаваць:
- Змясціце гранатавы і яблычны сокі, цукар і ажыны ў рондаль. Злёгку размяшайце. Дадайце карыцу, аніс, гваздзік, перац і апельсін. Злёгку нагрэйце да закіпання.
- Пакаштуйце, каб дазнацца, ці хапае вам цукру, затым працадзіце глінтвейн у гарачатрывалыя шклянкі.
А вось варыянт алкагольнага глінтвейну:
Больш рэцэптаў:
Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты
Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота
Каментары