Здарылася гэта 7 студзеня ў 18.00.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/3241-9pdfz.png.webp)
41-гадовая мінчанка была на пуцях каля станцыі «Азярышча-Сцяпянка» і трапіла пад колы саставу. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак наезду не пазбег.
Жанчына загінула, паведамляе мінская міліцыя.
Усяго за мінулы год у Мінску на чыгунцы загінула 6 чалавек. Яшчэ чатыры атрымалі траўмы.
Каментары