Паведамляецца, што грошы будуць пераведзеныя імгненна.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/priorbank240201-n5gla.jpg.webp)
Фота: priorbank.by
Сістэма імгненных плацяжоў (СІП) — сэрвіс, які дазваляе здзяйсняць пераводы ў рэжыме рэальнага часу ў беларускіх рублях паміж кліентамі розных банкаў Беларусі, толькі па нумары мабільнага тэлефона і назве банка, дзе адкрыты рахунак атрымальніка, паведамляецца на сайце банка.
Для адпраўкі пераводу патрэбны толькі нумар мабільнага тэлефона і назва банка, дзе адкрыты рахунак, а перадаваць нумар карткі іншаму чалавеку не трэба, дастаткова толькі нумара тэлефона.
Камісія за перавод — 1.2%, але мінімальная — адзін рубель.
Мінімальная сума пераводу — тры рублі, максімальная-500 рублёў. Штодзённы ліміт — 1000 рублёў, штотыднёвы — 2000 рублёў.
Каментары