Сёння скончыліся 15 сутак арышту, якому падвергнуўся святар з Рагачова Ігар Кавальчук, аднак на волю ён так і не выйшаў. Імаверна, супраць яго быў распачаты яшчэ адзін адміністратыўны працэс па артыкуле 19.11 (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/kavaluk240223-p0wgx.jpg.webp)
Звычайна пры праглядзе тэлефона і сацсетак, адміністрацыйныя пратаколы складаюць асобна на кожны рэпост, лайк і падпіску. У далейшым, кожны наступны пратакол «пускаюць у ход», калі чалавек адмаўляецца выконваць якія-небудзь умовы падчас знаходжання пад арыштам (запіс пакаяльнага відэа ці падпіска аб супрацоўніцтве са спецслужбамі), для таго каб новым арыштам аказаць псіхалагічны і фізічны гвалт і зрабіць чалавека больш «згаворлівым», піша «Хрысціянская візія».
Каментары