Грамадства55

Інсульт у 33 гады: са стваральніцай беларускага брэнда драўляных сумачак здарылася бяда

Беларускі брэнд Feelingtrees — гэта невялікі сямейны бізнэс, які існуе з 2016 года. Марына і Іван Еўжыкі ствараюць аўтарскія сумкі з устаўкамі драўніны і эпаксіднай смалы з засушанымі раслінамі. Але нядаўна ў сацсетках брэнда з'явілася сумнае паведамленне: у 33-гадовай Марыны здарыўся інсульт.

Скрыншот рылз у інстаграме Feelingtrees

Мяркуючы па відэа, адбылося ўсё каля двух месяцаў таму. І ўвесь гэты час маладая жанчына спрабуе аднавіцца, а яе муж адзін працягвае ствараць сумачкі.

У рылсе паведамляецца, што сярод парушэнняў, з якімі Марына сутыкнулася, быў умераны парэз правай рукі з перавагай у кісці і выяўленая маторная афазія, якая суправаджалася парушэннем маўлення. Нягледзячы на тое, што праблем з нагамі не было, дактары забаранілі першы тыдзень нават спрабаваць падымацца з ложка.

Цяпер Марына адчувае сябе нашмат лепш, таму можа распавядаць падпісчыкам, якімі былі гэтыя два няпростыя месяцы пасля інсульту.

— Пасля інсульту я адчувала сябе абсалютна бездапаможнай, я не магла ніяк выказваць свае думкі, сказаць пра нешта ці папрасіць кагосьці аб дапамозе. У мяне вельмі моцна кружылася галава і я ўвесь час хацела спаць.

Марына Еўжык. Фота з інстаграма Feelingtrees

Жанчына кажа, што не было адчування самоты, таму што двойчы ў дзень яе наведваў муж, а ўвесь астатні час размеркавалі паміж сабой сябры. Каб дапамагчы Марыне зноў пачаць гаварыць, сябры рабілі ёй спецыяльны масаж.

Яна таксама распавяла, што тыдні, праведзеныя ў аддзяленні неўралогіі, успамінае з жахам.

— Гэтае аддзяленне напоўнена страхам, цішынёй, якую могуць парушаць дзікія крыкі пацыентаў. За два месяцы гэты самы цяжкі час: першы тыдзень ты проста не разумееш, што ты і дзе ты, на другім тыдні прыходзіць усведамленне, а на трэці тыдзень ты хочаш хутчэй адтуль сысці.

Каментатары спрабуюць падтрымаць дызайнерку і адначасова здзіўляюцца таму, як «памаладзеў» інсульт. Нехта сцвярджае, што гэта адбылося пасля пандэміі каранавірусу. Але Марына адказвае, што не хварэла на кавід, а таксама не рабіла прышчэпак ад гэтай хваробы.

Прычыны яе інсульту медыкі спрабуюць высветліць. А пакуль Марына піша, што ёй трэба навучыцца адпачываць.

Каментары5

  • Задумаўся
    27.02.2024
    Ой, а калі тыя інсульты пачаліся ў 20ці і 30ці гадовых? Не з 2021га раптам?
  • Абармот
    27.02.2024
    Сам такой же трудоголик. Действительно надо учиться отдыхать
  • я
    27.02.2024
    Держись, девочка. Не падай духом. Ты поправишся.  

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць