Магілёвец атруціўся настойкай з мухамораў, якую піў для аздараўлення
Мужчына ў той дзень падрыхтаваў настойку, паклаўшы ў яе грыбоў больш, чым звычайна.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/1920-toxic-and-hallucinogen-mushroom-fly-agaric-in-grass-on-autumn-forest-background-red-poisonous-amanita-muscaria-fungus-macro-close-up-in-natural-environment-inspirational-natural-fall-landscape-f5nh8.jpg.webp)
Фота: Iuliia Zavalishina / vecteezy.com
Жыхар Магілёва трапіў з атручэннем у бальніцу пасля ўжывання настойкі мухамору, паведамілі ва ўпраўленні ГКСЭ па Магілёўскай вобласці.
Пасля здарэння пачалі праверку, у яго ў доме знайшлі фрагменты грыбоў, якія былі накіраваныя на экспертызу. Пазней высветлілася, што яны не ўтрымліваюць наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іншых падобных рэчываў.
У бальніцы 36-гадоваму пацыенту была аказана неабходная дапамога, а праз некалькі дзён яго выпісалі.
У камітэце адзначылі, што большасць мухамораў неядомыя або атрутныя, толькі некалькі відаў можна ўжываць у ежу, але адрозніць іх могуць толькі спецыялісты.
Каментары