Свет11

Парламент Грузіі прыняў законапраект аб «замежных агентах» у другім чытанні, пратэсты працягваюцца

Са 150 дэпутатаў грузінскага парламента за прыняцце закона, які апазіцыя называе «расійскім», прагаласавалі 83: усе дэпутаты кіроўнай партыі «Грузінская мара» і іх саюзніцы, партыі «Улада народа». Апазіцыя ўдзелу ў галасаванні не брала. Трэцяе чытанне папярэдне прызначанае на 17 траўня.

Падчас пратэстаў у Тбілісі. Фота: AP Photo/Zurab Tsertsvadze

У ноч на 1 траўня паліцыя ўпершыню ўжыла супраць пратэстоўцаў вадамёты і гранаты са слёзатачывым газам. Пратэстоўцы звярталіся ў машыны хуткай дапамогі з траўмамі пасля жорсткіх затрыманняў і сутыкненняў з паліцыяй, 63 чалавекі затрыманыя.

Сёння адзін з парламентарыяў, старшыня апазіцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» Леван Хабеішвілі, прыйшоў на абмеркаванне закона з павязкамі на твары — яго збіла паліцыя на ўчарашнім мітынгу. Лекары зафіксавалі ў яго пералом костак носа і выбітыя пярэднія зубы. Паліцыя сцвярджае, што ён намагаўся перашкаджаць сілавікам.

Сёння ў Тбілісі выстройваліся чэргі па рэспіратары. Людзі куплялі сродкі абароны ад газу перад маючай адбыцца акцыяй супраць прыняцця закона. У фэйсбуку актывісты стварылі суполку, дзе людзі могуць дапамагчы з прыездам і жыллём пратэстоўцам з рэгіёнаў.

Рэгулярныя акцыі супраць закона аб «замежных агентах» працягваюцца з сярэдзіны красавіка. Улады Грузіі спрабуюць яго прыняць другі год запар, гэты закон параўноўваецца з аналагічным расійскім. Разам з апазіцыяй супраць прыняцця закона рашуча выступае прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі.

У Еўрапарламенце прапанавалі пазбавіць Грузію статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС, калі парламент краіны ўхваліць гэтую норму. Пры гэтым прэм'ер-міністр Грузіі заявіў, што кіроўная партыя мае намер прыняць закон аб «замежных агентах» нягледзячы ні на што.

Каментары1

  • Ліцьвіны з Грузіяй!
    01.05.2024
    Прамаскальскія парламенцкія сьвіньні, прэч з Грузіі, прэч з Літвы (Беларусі), прэч з Чачні, прэч з Украйны... ! Яднаймася за нашую і вашую чалавечую годнасьць, асаджайма маскаля!

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць