Прэзідэнтка Грузіі паабяцала накласці вета на закон «аб замежных агентах»
Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі заявіла, што накладзе вета на закон «аб замежных агентах». 17 красавіка парламент Грузіі ўхваліў у першым чытанні гэты законапраект.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/ap24106345281174-10cqm.jpg.webp)
Пратэсты ў Грузіі. Фота: AP Photo / Shakh Aivazov
У Грузіі законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» прайшоў першае чытанне. Дакумент падтрымалі 83 дэпутаты з кіруючай партыі «Грузінская мара», дэпутаты ад апазіцыі ў галасаванні ўдзелу не прымалі.
Пратэсты супраць прыняцця закона працягваюцца ў Тбілісі трэці дзень. Напярэдадні сілавікі ўжылі да пратэстоўцаў слёзатачывы газ.
Год таму законапраект таксама абмяркоўваўся і нават прайшоў першае чытанне, аднак быў адкліканы пад ціскам грамадскасці.
Каментары