У Тбілісі праходзіць чарговая акцыя супраць «закона аб замежных агентах». Апазіцыя баіцца, што яго прымаюць, каб задушыць дэмакратыю.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/ap24106345281174-10cqm.jpg.webp)
«Не — расійскаму закону!» — скандуюць на відэа. Ва ўдзельнікаў акцыі сцягі Грузіі і Еўрасаюза.
Пратэстоўцы сабраліся перад парламентам Грузіі.
Да парламента вывелі спецназ, праспект Руставелі, цэнтральны ў Тбілісі, перакрыты. Паліцыя таксама перакрывае вуліцы, якія вядуць да ўваходу ў парламент. Тут стаіць спецназ.
На праспекце Руставелі паставілі сцэну, там выступаюць актывісты. Сярод пратэстоўцаў артысты, студэнты, палітыкі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і шараговыя грамадзяне.
Арганізатары акцыі заклікаюць удзельнікаў не паддавацца на правакацыі. МУС Грузіі распаўсюдзіла заяву, згодна з якой у парламенты мабілізаваныя супрацоўнікі розных падраздзяленняў ведамства, якія маюць ахоўваць грамадскі парадак.
Кіроўная цяпер у Грузіі партыя «Грузінская мара» год таму адклікала гэты законапраект з-за маштабных пратэстаў, але цяпер ініцыявала яго паўторна. У партыі заявілі, што тэкст законапраекта застаецца ранейшым, з адзіным адрозненнем — тэрмін «агент замежнага ўплыву» будзе заменены на тэрмін «арганізацыя, якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы».
Прыняцце закона, на думку яго крытыкаў, ударыць па незалежных СМІ і грамадзянскім сектары, а таксама стане сур'ёзнай перашкодай на шляху Грузіі ў ЕС.
Каментары