Свет2424

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

У будынку, дзе праводзілася выязное паседжанне ўрада Славакіі, адбылася стральба. Стан прэм'ера цяжкі — яго параніла ў жывот і грудзі.

Роберт Фіца. Скрыншот відэа

Прэм'ер-міністр Роберт Фіца быў паранены ў гарадку Гандлава, яго дастаўляюць у бальніцу. Стрэлы адбыліся каля Дома культуры, дзе праходзіла пасяджэнне ўрада, калі прэм'ер-міністр выйшаў да людзей, піша dennikn.sk.

Прэм'ера паднялі з зямлі ахоўнікі, пагрузілі ў машыну і павезлі. Яго вязуць у Браціславу, якая знаходзіцца за 190 кіламетраў ад Гандлавы.

Прэм’ер Славакіі атрымаў некалькі раненняў, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі. 

Па словах відавочцаў, якія знаходзіліся на месцы здарэння, Фіца падышоў да людзей, пасля чаго прагучала некалькі стрэлаў. Затым Фіца ўпаў на зямлю.

Меркаванага нападніка ўдалося затрымаць паліцыі. Паліцыя ачапіла тэрыторыю, дом культуры эвакуявалі. Пра бяспеку астатніх членаў урада клапацілася ахова.

Каментары24

  • Gorliwy Litwin
    15.05.2024
    Мабыць, стралялі расійскія агенты, каб абвінаваціць і дыскрэдытаваць Украіну. Каб небінарныя еўраатлянты ўзмацінілі ціск на яе, прымушаючы да ганебнага міру.
  • бабруйчанін
    15.05.2024
    6 год таму Фіца і італійская мафіяпоследняя статья “Итальянская мафия в Словакии: ее щупальца дотянулись до политики” Яна Куцяка, которую он написал накануне своей гибели, была как раз о связях людей, близких к словацкому премьеру Роберту Фицо, с итальянским мафиозным синдикатом “Ндрангета” Яшче адна версія гєта сувязі кдб-фсб таксама і з " чырвонымі брыгадамі" .Канспіралагічны сцэнар " аб хаосе" у эўразвязе..
  • Незразумела
    15.05.2024
    Чаму ахоўнікі яго вязуць на машыне за 190 км - гэта паўтары-дзве гадзіны, калі можна было даставіць у мясцовую рэанімацыю ды выклікаць санітарны верталёт са спецыялістамі?

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка9

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне11

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка9

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць