Спорт

Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны

У матчы Іспанія — Італія Ніка Уільямс быў прызнаны найлепшым гульцом. 

Фота: Manu Fernandez / AP

У Ніка ёсць старэйшы на восем гадоў брат Ін'які, і яны разам гуляюць за «Атлетык» з Більбаа з Краіны баскаў, але выступаюць за розныя зборныя. Ін'які — форвард зборнай Ганы, а Ніка — новая зорачка Іспаніі. 

«Мы вельмі блізкія. Я строга выхоўваю яго. Ніка хутка прымае мае парады, не капрызнічае і шмат працуе. Хоць у нашым доме кіруе матрыярхат. Слова мамы — закон», — казаў Іньякі два гады таму.

Бацькам братоў прыйшлося перайсці Сахару пешшу, каб трапіць у Іспанію. 

«Мае бацькі — з Ганы. І яны прайшлі палову Афрыкі, каб дабрацца да Мелільі [іспанскі горад на поўначы Афрыкі — НН]. Яны літаральна прайшлі ўвесь гэты шлях пешшу», — расказваў Іньякі.

Бацькі Уільямсаў сустрэліся ў лагеры для бежанцаў у сталіцы Ганы Акры — яны беглі ад грамадзянскай вайны ў Ліберыі. Ад Акры да Мелільі — больш за чатыры тысячы кіламетраў і велізарная пустыня Сахара.

«Шчыра кажучы, мой тата з таго часу наогул страціў адчувальнасць падэшваў стоп. Мама перанесла шмат усяго, але яна моцная жанчына. Яна распавяла мне, што многія іх спадарожнікі не перанеслі гэтае выпрабаванне — і іх прыйшлося хаваць проста ў пустыні», — казаў Іньякі.

Часам бацькі ўсё ж ехалі ў фургоне — у яго набівалася па 40 чалавек. Яшчэ маці распавядала пра рабаўнікоў, якія абкрадалі людзей, якія былі на шляху ў Іспанію ці ў іншыя краіны дзеля мары аб лепшым жыцці. З імі ім таксама давялося сутыкнуцца».

Бацькі Уільямса перасеклі мяжу з Іспаніяй — і трапілі ў турму. Але там моцна пашанцавала — да іх прыйшоў адвакат, які стаў на іх бок і сказаў: «парвіце дакументы і скажыце, што вы бяжыце ад вайны. Яны не маюць права адмовіць».

Усё прайшло паспяхова: будучых маму і тату братоў-футбалістаў зарэгістравалі як ваенных бежанцаў з Ліберыі — і гэты ж юрыст адправіў іх да знаёмых з сацыяльных службаў Більбаа. У інтэрв'ю Іньякі часта прызнаваўся, што спрабаваў адшукаць яго, але бацькі нічога пра юрыста не памятаюць.

У Більбаа сямейства Уільямсаў прынялі цёпла. Іх сустрэў мясцовы святар: ён і прытуліў уцекачоў. Яго звалі Іньякі Мардонес — свайго старэйшага сына назвалі якраз у гонар Мардонеса, які і зусім стаў хросным бацькам старэйшага брата.

«Мы да гэтага часу рэгулярна кантактуем з ім, я езджу да яго ў госці. Мы гаворым пра жыццё. Праўда, часам ён надоўга знікае ў Афрыцы — займаецца там валанцёрскай працай», — успамінае Іньякі. Свет не без добрых людзей. 

Іспанія датэрмінова забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. У апошнім туры групавога раўнду «чырвоная фурыя» згуляе з Албаніяй.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць