У мінскай краме знайшлі прадукт, які каштуе 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ён запакаваны ў бокс супраць крадзяжу
У сталічнай краме выданне Blizko.by знайшло ўпакоўку прадукту, які ў пераліку на кілаграм каштуе 12 тысяч рублёў. Гэты трохграмовы пакецік нават спакавалі ў бокс супраць крадзяжоў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/content_p7112909-6tkqe.jpg.webp)
Гаворка ідзе пра ваніль, а дакладней, пра такую разнавіднасць гэтай вострай прыправы, як ваніль бурбонная струковая.
Трохграмовы пакецік у краме Green каштуе 36 рублёў 79 капеек. У пераліку на кілаграм атрымліваецца 12 263 рублі (3 835 даляраў).
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/content_p7112910-fkh3e.jpg.webp)
Між іншым, такі ж струк ванілі, але ў пакеціку больш старога ўзору, год таму бачылі ў краме ProStore за 24 рублі 20 капеек, або «ўсяго» па 8 067 рублёў за кілаграм.
Між іншым, струковая ваніль — не самы дарагі прадукт у краме. У тым жа «Прасторы» сустрэўся шафран натуральны з Ірана. Ён расфасаваны ў пакуначкі малюсенькімі порцыямі па 0,12 (!) грамаў. Пакецік каштаваў 3,63 рубля, разам 30 250 рублёў за кіло (роўненька 10.000 даляраў).
Ні ваніль, ні шафран у супрацькрадзежныя боксы тады не замыкалі.
Каментары