З лікам 2:1 яна стала чэмпіёнам Еўропы.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/5822-nxrjs.jpeg.webp)
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на Еўра-2024. Фота: Twitter / Selección Española Masculina de Fútbol
У фінале Еўра-2024 сустрэліся зборныя Іспаніі і Англіі. Матч праходзіў 14 ліпеня ў Берліне.
Першы тыйм скончыўся нічыёй.
У другім тайме лік адкрыла іспанская каманда, гол на 47-й хвіліне забіў Ніка Уільямс.
Але англічане неўзабаве зраўнялі лік дзякуючы голу Коўла Палмера (73-я хвіліна).
За тры хвіліны да канца асноўнага часу Іспанія забівае другі гол. На гэты раз дзякуючы Мікелю Аярсабалю (86-я хвіліна).
Для Іспаніі гэта чацвёртая перамога на чэмпіянаце Еўропы. Англія яшчэ ні разу не выйгравала Еўра.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/gsedw-s8hku.jpeg.webp)
Мікель Аярсабаль забіў пераможны гол. Фота: Twitter / Selección Española Masculina de Fútbol
Каментары