З 1 лістапада Беларуская чыгунка запускае электрацягнікі па маршруце Мінск — Калінкавічы — Мазыр. І вось якраз на ўчастку ад Мазыра да Калінкавічаў і адбыліся змены, піша Blizko.by.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/content_12040555799-ye0df.jpg.webp)
Зараз на ўчастку на поўдзень ад Калінкавічаў ёсць такія станцыі (прыпыначныя пункты) на чыгунцы: Пхоў на левым беразе Прыпяці, а на правым — уласна Мазыр у паўночна-заходняй частцы Мазыра і Козенкі ў паўднёва-заходняй.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/content_yandeks_karty_2024_10_25_-_22_16_08-8mz24.png.webp)
Раней цягнікі на поўдзень ад Калінкавічаў (напрыклад, да памежнай станцыі Славечна) паслядоўна праязджалі Калінкавічы-Паўднёвыя, Пхоў, Мазыр, Козенкі, Міхалкі і далей па маршруце.
Зараз жа станцыі Козенкі ў раскладзе няма зусім, яе нельга выбраць са спісу пры пошуку раскладу.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/content_slovechno-s6pfg.png.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/content_spisok-gmqdz.png.webp)
Затое відаць, што цяпер у раскладзе дызеля Калінкавічы — Славечна з'явілася новая назва: Мазыр-Паўночны (па руску будзе Мозырь-Павночный). Ёсць яна і ў спісе станцый.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/content_novaya_karta-nzddt.png.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/content_kozenki-yz5qe.png.webp)
Такім чынам, былая станцыя Мазыр стала называцца Мазыр-Паўночны, а былая станцыя Козенкі — проста Мазыр.
Каментары
дык цэ ж па-ўкраінску