У сталіцы ў работах па ліквідацыі галалёду ў дварах задзейнічана больш за 2 тысячы рабочых, паведамілі Мінск-навінам у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/galaledica231214-pzemh.jpg.webp)
Нарыхтавана 2 134 тоны процігалалёдных рэагентаў, 3 455 скрабкоў і 5 725 рыдлёвак. На прыдамавых тэрыторыях выстаўлена і запоўнена 8 442 скрыні для захоўвання пескасаляной сумесі. Ёсць магчымасць задзейнічаць 160 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, у тым ліку прызначанай для барацьбы з наледдзю на дваровых праездах.
Дворнікі прыступаюць да працы з 6 гадзіны. Яны спачатку апрацоўваюць падыходы да пад'ездаў і прыступкі ганкаў, прылеглыя да дома ходнікі. Затым — вонкавыя лесвіцы ў жылых кварталах (некаторыя з іх знаходзяцца ў падпарадкаванні раённых «Зелянбудаў»), якія размешчаны па шляху да дзіцячых садкоў, школ, паліклінік, прыпынкаў грамадскага транспарту. У апошнюю чаргу — пешаходныя дарожкі, якія перасякаюць двары, якімі жыхары карыстаюцца не часта.
Каментары