Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным
6 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне «Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы». Падчас гэтага мерапрыемства, як заяўлялася, Лукашэнка і Пуцін падпісалі двухбаковую дамову «Аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы». Яе тэкст пакуль не публікаваўся, але арганізацыя «Белпол» сцвярджае, што атрымала да яго доступ.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/lukashenka_putin-h0d8a.jpeg.webp)
«Белпол» пакуль не публікуе ўсю дамову, каб не стварыць небяспекі для крыніцы, але сцвярджае, што яе палажэнні падобныя да ўмоў Дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве, падпісанай паміж Расіяй і КНДР.
Сам дакумент па аб'ёме невялікі, у ім усяго 9 артыкулаў, але змяшчае вельмі важныя моманты.
Галоўны сэнс асноўнай часткі дамовы — у выпадку «пагрозы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, канстытуцыйнаму ладу РФ і РБ з боку трэціх дзяржаў, іх аб'яднанняў, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп» яе ўдзельнікі павінны неадкладна аказаць адзін аднаму вайсковую, вайскова-тэхнічную і іншую дапамогу і выкарыстоўваць наяўныя ў іх распараджэнні «усе сілы і сродкі».
Такім чынам, як лічыць «Белпол», з улікам вядзення баявых дзеянняў паміж Расіяй і Украінай створаныя прававыя ўмовы для адпраўкі грамадзян Беларусі на гэтую вайну «для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці РФ і знешніх межаў Саюзнай дзяржавы».
У сваю чаргу, Расія зможа ўводзіць свае войскі ў Беларусь для абароны рэжыму Лукашэнкі, калі над ім навісне пагроза.
Таксама дамова дазваляе Расіі ствараць на тэрыторыі Беларусі дадатковыя вайсковыя базы і размяшчаць вайсковыя кантынгенты «для адбіцця замежнай агрэсіі».
Ёсць у дамове і блок, прысвечаны ядзернай зброі, у тым ліку, размешчанай на тэрыторыі Беларусі. Гэтая зброя ўсюды выразна называецца «ядзернай зброяй Расійскай Федэрацыі», таму пра кантроль над ёй Лукашэнкі, што б ні расказваў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, гаворкі не вядзецца. Умовы прымянення расійскай ядзернай зброі апісаныя коратка і адпавядаюць палажэнням ядзернай дактрыны РФ.
Дамова заключаная на 10 гадоў з аўтаматычным працягваннем яе дзеяння на наступныя 10-гадовыя тэрміны.
У Генштабе пракаментавалі рашэнне аб размяшчэнні ў Беларусі «Арэшніка»
«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну
Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу
Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»
Рыжанкоў: Лукашэнка не жартаваў пра пляцоўкі для «Арэшніка» ў Беларусі
Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка
Каментары