Гайдукевіч і Канапацкая цяпер могуць адкрыта агітаваць за сябе. Ну ці адразу за Лукашэнку
Афіцыйна пачаўся перыяд перадвыбарчай агітацыі — з яркімі дэбатамі і запамінальнымі тэлезваротамі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/vybary-8184-lsy7e.jpg.webp)
У Беларусі стартаваў агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Ён працягнецца з 1 да 25 студзеня 2025 года.
Лукашэнка і яго спарынг-партнёры апублікуюць свае выбарчыя праграмы. Спарынг-партнёры правядуць дэбаты без Лукашэнкі і запішуць тэлевыступы.
Тэарэтычна можна нават праводзіць мітынгі ў сваю падтрымку.
Выбары прэзідэнта прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Сярод кандыдатаў Аляксандр Лукашэнка і чацвёра яго канкурэнтаў —Алег Гайдукевіч, Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў і Аляксандр Хіжняк.
Каментары