Палац апошняга караля Рэчы Паспалітай у Гродне прадалі з трэцяй спробы
Будынак былой каралеўскай сядзібы Панямунь набылі з аўкцыёну 16 студзеня 2025 года. Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі цягам двух гадоў, а кошт за гэты час упаў у 10 разоў, піша Hrodna.life.
Хто і за колькі ў выніку купіў будынак — невядома. У ліпені 2024 года за памяшканне былога палаца прасілі мінімум 351 тыс. руб., у студзені 2025 — 35,1 тыс. руб.
На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271, 2 кв. м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупнік зможа размясціць там культурна-асветніцкую ўстанову.
У 2025 годзе непадалёк ад палаца збіраюцца пачаць будаўніцтва новага жылога мікрараёна. Ён з’явіцца паміж вуліцай Белуша і Румлёўскім праспектам. Раней на гэтых 22 гектарах планавалі пабудаваць жыллё на 2 тысячы кватэр у высотках, уладкаваць зялёныя зоны і паркоўкі. Будаўніцтва новага мікрараёна ў Панямуні павінна забяспечыць жыллём 5000 чалавек.
Каментары