Банк БелВЭБ запусціў новы крэдытны прадукт, арыентаваны на самазанятых грамадзян — плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход.
Гэтая ініцыятыва прадугледжвае магчымасць афармлення спажывецкага крэдыту да 10 тысяч рублёў тэрмінам да 7 гадоў.
Асноўныя ўмовы: працэнтная стаўка: 15,9% гадавых. Сума крэдыту: да 10 000 рублёў, тэрмін крэдыту: максімум 7 гадоў.
Для атрымання крэдыту трэба будзе прадаставіць пацверджанне пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход.
Акрамя таго, неабходна пацвердзіць выплату падатку на працягу 3 месяцаў да даты звароту па крэдыт. Пры гэтым быць плацельшчыкам падатку трэба не менш за паўгода.
Адзначаецца, што заяўка будзе разгледжана цягам аднаго дня.
Каментары
у тех, у кого такой ПРОФ-доход нуждаются немного в других суммах кредитов.. если вообще нуждаются. )))