Прагноз надвор'я на 26—28 студзеня.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/lake_belarus-ywv5x.jpg.webp)
У нядзелю ўначы месцамі, раніцай і днём пераважна па ўсходняй палове невялікія дажджы. Днём у паўночна-ўсходніх раёнах умераныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны. Ноччу 0..+4°С, максімальная днём +3.. +9°С.
У панядзелак уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег. Вецер ноччу паўднёвы, днём пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты. Ноччу 0.. +5°С, днём +2..+9°С.
28 студзеня, у аўторак, умовы надвор'я ў асноўным будзе фарміраваць цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Адрыятычнага мора. 0… +5°С, днём..+4 +11°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_01/nadw250125-i1wjz.jpg.webp)
Каментары