Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%
Гэтыя «выбары» праходзілі ва ўмовах масавых рэпрэсій. Такой стэрыльнай кампаніі не было яшчэ ніколі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/umka2-ainfp.jpeg.webp)
Умка і Лукашэнка, 26 студзеня 2025. Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images
Праўладны экзітпол агучыў першыя вынікі гэтай кампаніі. Аляксандру Лукашэнку намалявалі 87,6% галасоў. Гэта крыху больш, чым у Пуціна на мінулых выбарах — 87,28%.
Сяргею Сыранкову далі 2,7% галасоў, Алегу Гайдукевічу — 1,8%, Ганне Канапацкай — 1,6%, Аляксандру Хіжняку — 1,2%, супраць усіх — 5,1%.
Гайдукевіч ужо паспяшаўся павіншаваць Лукашэнку з перамогай, хоць афіцыйныя вынікі яшчэ не агучаныя.
Яўку абвесцілі як 85,7%. Пры гэтым некаторыя з тых, хто хадзіў на выбары, гаварылі пра пустыя журналы выбаршчыкаў. Нават на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка, ён быў другім з тых, хто адзначаўся ў спісе.
«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў
Лукашэнка адказаў, ці будзе весці дыялог з апазіцыяй
Лукашэнка сказаў, што не хацеў ісці на гэтыя выбары, але на яго накінулася Качанава
Лукашэнка прыйшоў на выбары з Умкам. Той памеціў выбарчы ўчастак
Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка
Каментары