Сайт motolko.help ужо некалькі гадзін знаходзіцца пад DDOS-атакай, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/motolko-4814-6hpij.jpg.webp)
Антон Матолька
Па словах уладальніка сайта Антона Матолькі, DDOS-атака пачалася сёння каля 12:00. За кароткі час сайт атрымаў 1090% ад стандартнага сутачнага трафіку.
«Але ключавое нават не гэта, а тое, што нас спрабуюць узламаць. І мы не думаем, што гэта выпадковасць або супадзенне, пасля таго, як учора раніцай быў узламаны сайт Belpol», — паведамляе «МотолькоПомоги».
Сайт арганізацыі былых беларускіх сілавікоў Belpol быў узламаны 26 студзеня. Belpol заяўляе, што зламыснікі не атрымалі доступ да адчувальнай інфармацыі, бо яе на сайце не было.
Каментары