Спорт1717

Футбаліст Румбуціс: У беларусаў пачуцце павагі да сваёй нацыі прытупілася

Вядомы беларускі футбаліст і трэнер Людас Румбуціс даў інтэрв'ю gazetaby.com, дзе распавёў пра сваё дзяцінства, пераезд у Мінск у пачатку 1980-х, жыццё ў «саўку» і выезды за мяжу.

«Калі мяне, маладога, запрасілі ў Мінск, я спачатку адмаўляўся. Казаў: я ж беларускай мовы не ведаю! На мяне паглядзелі са здзіўленнем: ты што, зусім дзеўбануты, там жа на рускай размаўляюць. Калі прыехаў, то ўбачыў — сапраўды на рускай. А мне вельмі падабаецца беларуская мова. Беларуская мова настолькі прыгожая!

Не ведаю, можа, жывучы разам з Расіяй, у вас пачуццё павагі да сваёй нацыі прытупілася.

Але я думаю, з часам яно павінна вярнуцца. Бо калі чалавек не ведае сваёй роднай мовы … гэта не ёсць добра.

Чым хутчэй беларуская мова вернецца ва ўжытак, тым хутчэй вернецца ўсведамленне таго, што трэба паважаць і любіць сваю Беларусь.

Вельмі паважаю людзей, якія ў кампаніях размаўляюць па-беларуску, слухаюць суразмоўцу на рускай, а самі працягваюць адказваць на роднай мове. Яны не баяцца паказаць сваю беларускасць, свае беларускія карані. І калі казаць пафасна, то яны нясуць беларускую мову і беларускую ідэю ў масы. Мне гэта вельмі падабаецца.

Я ў захапленні калі рэклама на тэлебачанні на беларускай. Калі гляджу перадачу на беларускай, то спрабую ўлавіць ўсе словы».

— Людас Іонавіч, чаго вам сёння больш за ўсё хочацца?

— Каб не было ўспышак гвалту, як цяпер гэта адбываецца ва Украіне. Бо гэта зусім побач. Бо гэта толькі пачатак, і ніхто не ведае, чым усё скончыцца.

Калі жыў на Нямізе, то рэгулярна заходзіў у царкву, дзе прасіў: Божанька, дай ўсім розуму і здароўя. Гэтыя словы магу паўтарыць і цяпер.

Каментары17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць