Экс-прэм'ера Беларусі зацвердзілі ў Назіральную раду Рассельгасбанка.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2019_11/rumas1-cv815-e08q9-1iqo7.jpg.webp)
Сяргей Румас. Фота Сяргея Гудзіліна
Імя Сяргея Румаса, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі, з'явілася ў спісе членаў новага складу назіральнай рады банка. Ён пазначаны як прадстаўнік Расійскай Федэрацыі.
«Рассельгасбанк» займае лідзіруючае становішча ў фінансаванні расійскага АПК, а таксама ўваходзіць у ТОП-5 расійскіх банкаў па сукупным аб'ёме выдадзеных крэдытаў і ў тройку лідараў сярод найбуйнейшых рознічных банкаў па аб'ёме іпатэчнага крэдытавання.
Старшынёй Назіральнай рады банка з'яўляецца Дзмітрый Патрушаў — міністр сельскай гаспадаркі Расіі і сын сакратара Рады бяспекі Расіі, экс-дырэктара ФСБ (1999-2008) Мікалая Патрушава.
Каментары