Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак
За няпоўныя 11 месяцаў знаходжання ў калоніі Паліну 20 разоў каралі штрафным ізалятарам і агулам яна правяла там 200 сутак.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/szarenda230516-6toq3.jpg.webp)
Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
«З Палінай зноў знікла сувязь, яна зноў у ШІЗА жаночай калоніі №24 (Зарэчча). Паліну кінулі ў карцар яшчэ 2 мая, і па стане на 15 мая яна яшчэ знаходзілася там. Адміністрацыя калоніі на развітанне вырашыла дадаткова паздзеквацца і давесці колькасць катавальных сутак у нечалавечых умовах да круглай лічбы. За няпоўныя 11 месяцаў знаходжання ў калоніі Паліна 20 разоў каралася штрафным ізалятарам і агулам правяла там 200 сутак.
Найбліжэйшымі тыднямі Паліна будзе этапаваная ў ІЧУ г. Рэчыцы, дзе яе чакае ўжо новы суд і тэрмін. Але дакладная дата суда пакуль не вядомая».
Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.
Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.
Каментары