Грамадства1818

Карпянкоў пра новыя атрады спецназа: Мы будзем выкарыстоўваць багаты досвед НКВД

Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў учора праінспектаваў абсталяванне і гатоўнасць новага падраздзялення спецыяльнага прызначэння «Буран» у Гомелі, створанага на базе вайсковай часці 5525.

Мікалай Карпянкоў. Скрыншот відэа

За адпрацоўкай умоўных сітуацый на розных лакацыях сачылі таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, начальнік УУС Аляксандр Шастайла, вайсковы камісар вобласці Андрэй Крываносаў і іншыя, як паведамляе Гомельскі аблвыканкам.

«Мы іх стваралі для ўзмацнення нашых баявых магчымасцяў, перш за ўсё для таго, каб яны былі гатовыя і здольныя весці сучасныя баявыя дзеянні, маглі высочваць і знішчаць дыверсійна-выведвальныя групы і незаконныя ўзброеныя фармаванні, якія да нас сюды непасрэдна могуць уварвацца», — расказаў Карпянкоў.

«Мы стараемся рэалізаваць той унікальны багаты досвед, які ёсць у падраздзяленнях НКВД, калі яны выяўлялі дыверсантаў, паліцаяў, калабарантаў, якія хаваліся ў нашых лясах. Нашы падраздзяленні здольныя выконваць задачу і ў цывільным адзенні, высочваючы, і ў цяжкім абмундзіраванні, праводзячы вайсковыя спецаперацыі. Такія групы, яны называліся чэкісцка-вайсковыя. Гэта вось менавіта ў цесным узаемадзеянні з крымінальнай міліцыяй мы падрыхтуем падраздзяленні, якія будуць у сабе спалучаць вось гэты досвед чэкісцка-вайсковых груп», — працягнуў намеснік міністра.

Ваенкам Андрэй Крываносаў, Іван Крупко, Аляксандр Шастайла, Мікалай Карпянкоў. Фота: Гомельскі аблвыканкам

Учора была разыграна наступная сцэнка. Двое злачынцаў захапіла жылы дом і ўзяло ў закладнікі мясцовых жыхароў. Байцы адпрацавалі спецаперацыю з захопам у аўтамабілі групы дыверсантаў, эвакуацыю параненага таварыша і іншыя тактычныя заданні.

«Шанцаў у ворага няма», — даў ацэнку Мікалай Карпянкоў.

Каментары18

  • Кштарый
    15.07.2023
    анатам , дыягназ -- гэта як ліберахі з уласцівых мужчынскіх якасцей робяць хваробу. Таксама заўсёды маю нож у кармане: мне саромецца, ці лячыцца?
  • Кштарый
    15.07.2023
    Пакуль Ціханоўская на саміце НАТА просіць нейкую абстрактную "еўрапейскую будучыню", карпянкоў просіць у лукі фінансаванне і зброю. Ведаючы становішча спраў у апазіцыйных "сілавых структурах" (у тым ліку і ў ПКК), забраць уладу ў лукашыстаў маем шансаў 0.
  • Правдоруб
    15.07.2023
    Кштарый, ты даже ник правильно не смог написать)
    Не носи нож в кармане, а то пораниться!)

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка12

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі10

Літоўскі завод, што належыць беларусу, нелегальна прадаваў лазеры Расіі

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак8

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне11

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы9

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі2

Канапацкая назвала сябе апазіцыяй7

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка12

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць