Грамадства3838

Карпянкоў заявіў, што гатовы пачаць паляванне на полк Каліноўскага

На тэлеканале АНТ расказалі, што ў Беларусі стартаваў навучальны збор для дасведчаных байцоў, якія раней служылі ў спецыяльных падраздзяленнях.

Мікалай Карпянкоў

«У нас вельмі шмат патрыятычна настроеных баявых легендарных ветэранаў. У кагосьці дзеці, у кагосьці ўнукі, тут байцы, якім па 45 гадоў — гэта, відаць, самыя маладыя, па 50-55 гадоў. У кожнага за спінай па 30 гадоў службы і тысячы выкананых заданняў», — адзначыў камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў.

Курс падрыхтоўкі на зборах укладваецца ў 10 дзён, што дастаткова для байцоў, якія ў свой час служылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння. Яны атрымаюць новыя веды ў тактычнай, агнявой і медыцынскай падрыхтоўцы.

Са слоў Карпянкова, полк Каліноўскага і рознага кшталту харугвы — гэта проста дзеці ў параўнанні з байцамі, якія знаходзяцца на зборах.

«Калі толькі нам Радзіма паставіць задачу, мы аб'явім паляванне на іх у нашым памежжы», — падкрэсліў Карпянкоў.

Каментары38

  • Ветэран усіх войнаў
    26.06.2023
    Уважуха, гэта не пустамеля пракоп'еў
  • Лол
    26.06.2023
    А які матыў “легендарным ветэранам”, каторыя маюць дзяцей і ўнукаў, паміраць за Карпянкова і Луку? Будуць як Кадыраўцы, суткі ехаць у Растоў, стаяць у пробках. Пакуль прыехалі - усё скончылася)
  • За Свабоду!
    26.06.2023
    Толькі на АНТ! Як паляваць на полк Калмноўскага не прыцягваючы ўвагу нарколага.

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму6

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Усе навіны →
Усе навіны

29-гадовага мытніка абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве3

Жыхарка Мінскага раёна павялічыла вусны 70 кліенткам. Аказалася, у яе не было ліцэнзіі3

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў17

У Іспаніі пачалі судзіць экс-прэзідэнта футбольнай федэрацыі, які пацалаваў у вусны футбалістку, чым выклікаў гучны скандал5

Стала вядома, колькі будзе каштаваць базавы тэлефонны тарыф5

З беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве6

СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб1

У Лонданскім заапарку нарадзіліся 33 рэдкія жабяняткі — іх вынасілі таты2

Гэтыя джынсы будуць сёлета самымі моднымі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму6

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць