Для гэтага фільму спатрэбілася ўсяго два тыдні.
Камедыя Грэты Гервіг «Барбі» праз два з паловай тыдні пасля выхаду ў сусветны пракат зарабіла мільярд даляраў, як паведамляюць стваральнікі фільма.
Па стане на нядзелю, карціна сабрала 459 мільёнаў даляраў у амерыканскім пракаце і 572 мільёны — у сусветным.
Сусветная прэм'ера карціны адбылася 21 ліпеня — у адзін дзень з драмай Крыстафера Нолана «Апенгеймер».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/trudeau230807-azv89.jpg.webp)
Нават Джасцін Трудо разам з сынам Ксаўе Джэймсам падвергліся ліхаманцы вакол фільма. Фота: фэйсбук прэм'ер-міністра Канады.
Каментары