Паводле інфармацыі, якую атрымаў са сваіх крыніц тэлеграм-канал Motolko.help, найбліжэйшым часам плануюцца кадравыя чысткі і праверкі супрацоўнікаў на прадпрыемствах, звязаных з авіяцыйнай галіной.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/belavia_10-mnm7o.jpg.webp)
Фота ілюстрацыйнае
Кадравыя чысткі плануюцца нібыта на наступных прадпрыемствах:
- Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407;
- РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;
- ААТ «Авіякампанія Белавія»;
- ГП»Белаэранавігацыя»;
- ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».
У сувязі з гэтым Motolko.help рэкамендуе супрацоўнікам гэтых прадпрыемстваў прыняць адмысловыя меры па бяспецы: перадусім пачысціць акаўнты ў сацыяльных сетках і перастварыць профіль у тэлеграме, калі ім карыстаюцца даўно і не мянялі раней.
Каментары
Лукашенко чистит Беларусь от белорусов, чистит для своей власти и для России.