Грамадства55

Затрымалі маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача

Губазікаўцы сцвярджаюць, што яна цяпер у ІЧУ.

Іна Калацкая. Фота: яе старонка «УКантакце» 

Сёння каналы брэсцкага ГУБАЗіКа паведамілі пра затрыманне 45-гадовай Іны Калацкай. Яна маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача. Іна, псіхолаг паводле адукацыі, жыве ў Брэсце.

Губазікаўцы вінавацяць жанчыну ў «датычнасці да экстрэмізму» (гэта можа значыць што заўгодна). За гэта яе, як паведамляецца, пасадзілі ў брэсцкі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.

Ціхан Клюкач. Фота: фэйсбук-старонка Клюкача

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі ціснуць на сваякоў ваяроў. Асуджаны стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука — Сяргей Франчук. Яго адправілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму па шэрагу пратэсных артыкулаў — 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 368 (абраза Лукашэнкі), 130 (распальванне варожасці).

Ужо ў зняволенні на Сяргея распачалі яшчэ адну крымінальную справу за абразу Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і дадалі паўгода тэрміну.

На 1,5 года калоніі асудзілі сястру добраахвотніка-каліноўца Яна Мельнікава — Вікторыю Навіцкую.

Каментары5

  • Жыве Беларусь! Слава Украіне!
    15.08.2023
    Это показывает чего по настоящему боятся лукашисты, а боятся они лишь настоящего сопротивления со стороны народа, именно поэтому они готовы пытать и издеваться даже над родственниками тех, кто готов с оружием в руках очистить нашу страну от лукашизма!
  • Брэст сіла
    15.08.2023
    Мама пройдзе праз тое, праз што прайшоў яе сын. Якая доля! Але сын адпомсціць і за сябе, і за маму. Хай дрыжаць фашысты.
  • Тени в раю
    16.08.2023
    Парень отсидел практически ни за что. Жаль, мама не смогла удержать единственного сына от участия в чужой войне. Жизнь семьи почти разрушена, а парень ещё и не начинал жить. Как там сказал один ботоксный старикашка - ваш сын на войне герой, а мог бы стать алкашом и прожить свою жизнь зря. Но это не про Тихона -он состоялся бы и в мирной жизни. Те, кто подталкивает наших молодых ребят к этому пути должны задуматься и поставить себя на место их матерей и отцов.

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве1

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры1

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве1

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць