У Лос-Анджэлесе праходзіць 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі».
У намінацыі «Найлепшы поп-альбом» перамагла спявачка Сабрына Карпентэр з альбомам «Short n' Sweet»; яна таксама атрымала ўзнагароду за найлепшую поп-песню «Espresso».
Спявачка Чапел Рон была адзначана як «Найлепшы новы выканаўца».
Найлепшым кантры-альбомам прызнаны «Cowboy Carter» Беёнсэ, найлепшым рэп-альбом — «Alligator Bites Never Heal» Doechii, найлепшы R&B-альбом — «11:11 (Deluxe)» Крыса Браўна, найлепшым рок-альбома — «Hackney Diamonds» Rolling Stones.
Найлепшым метал-выкананнем прызнана «Mea Culpa» Гажыры, Марыны Віаці і Віктора Ле Масна, якую яны выконвалі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы, а ў размоўным жанры пасмяротна «Грэмі» атрымаў Джымі Картэр за «Last Sundays in the Plains: A Centennial Celebration»
Каментары