Свет44

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам

Пра гэта стала вядома пасля таго, як школьніку, які мае фінскі і расійскі пашпарты, не дазволілі паехаць на экскурсію на АЭС разам с класам.

АЭС Олкілуота. Фота: Wikimedia Commons

У Фінляндыі прынята рашэнне не дапускаць грамадзян Беларусі і Расіі на АЭС Олкілуота.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як на экскурсію не пусцілі школьніка з двума грамадзянствамі — Фінляндыі і Расіі. Хлопец разам з іншымі вучнямі гімназіі павінен быў наведаць АЭС Олкілуота. Аднак ён атрымаў ліст, у якім гаварылася, што яго не дапусцяць на экскурсію, бо ён нарадзіўся ў Расіі, піша yle.fi.

«Я атрымаў інфармацыю з Олкілуота, што з прычыны бяспекі і склаўшайся сусветнай сітуацыі ты не можаш прыняць удзел у візіце на АЭС, таму што нарадзіўся ў Расіі. Гэта жорсткая лінія карпаратыўнай бяспекі, на якую, на жаль, немагчыма паўплываць», — гаварылася ў паведамленні ад настаўніка.

Дырэктарка прэс-службы АЭС Олкілуота Ёханна Ахо расказала, што на падставе ацэнкі рызык у сферы карпаратыўнай бяспекі і супрацоўніцтва з уладамі было прынята рашэнне не дапускаць грамадзян Расіі і Беларусі на экскурсіі на ядзерныя аб’екты.

У паліцыі бяспекі паведамілі, што глабальнага рашэння аб узмацненні мер бяспекі на стратэгічных аб’ектах не прымалася. Але кіраўніцтва аб'ектаў самастойна адказвае за бяспеку.

«Аператары крытычнай інфраструктуры самі адказваюць за меры бяспекі на сваіх аб’ектах, а таксама за парадак прыёму наведвальнікаў. Заканадаўства або іншыя рэкамендацыі не абмяжоўваюць наведванне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры для асоб з двума грамадзянствамі», — адзначылі ў паліцыі.

Маці хлопчыка назвала сітуацыю абсурднай.

«Няўжо на АЭС сапраўды думаюць, што дзіця можа аказацца шпіёнам? У чым сэнс адмовы? Як мой сын нясе адказнасць за «склаўшуюся ў свеце сітуацыю»? Гэта абсалютна расісцкае, недарэчнае і супрацьпраўнае абгрунтаванне яго неўдзелу ў экскурсіі», — лічыць жанчына.

Каментары4

  • Ватны беларус
    02.02.2025
    Чорт, а я так марыў купіць квіткі на АЭС Олкілуота!
  • Жвір
    02.02.2025
    Жора, пры чым тут санкцыі ? Ні ў водным пакеце санкцыяў такіх мераў не прадурледжана. Гэта па-за санкцыямі. Вы разумееце, пра што тут пішуць ? "...кіраўніцтва аб'ектаў самастойна адказвае за бяспеку."
    Падобна, што вас заклініла...
  • Гы
    02.02.2025
    Ватны беларус, у Астравец квіткі распаўсюджваюць праз прафсаюз :)

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць