Грамадства44

Жыхар Светлагорска стаў расійскім наймітам і здаўся УСУ

33-гадовы жыхар Светлагорска Максім Запека здаўся ў палон УСУ. На відэа Запека кажа, што навучанне ён праходзіў на тэрыторыі Расіі, вучылі яго былыя байцы ПВК «Вагнер», піша Obozrevatel.ua.

Выданне ўдакладняе, што ваяваў беларус у складзе 150-й дывізіі, 102-га палка, 3-га батальёна, 9-й роты УС РФ. У палон здаўся сам байцам 17-й брыгады ў раёне Бахмута Данецкай вобласці.

На старонках у сацсетках Запека ўказаў, што скончыў светлагорскую школу № 3. Паводле інфармацыі «Кіберпартызан», мужчына рэгулярна трапляў у прыгоды ў родным горадзе: з 2012 да 2019 года яго 13 разоў прыцягвалі за дробныя правапарушэнні, часцей за ўсё за знаходжанне ў пʼяным выглядзе, піша «Флагшток».

Адзін раз Запека трапіўся на крадзяжы прадуктаў з крамы, а таксама быў прыцягнуты да адказнасці за пашкоджанне ўваходных дзвярэй у кватэру.

Верагодна, у Расіі ён апынуўся ў зняволенні. Менавіта ў расійскіх калоніях, нягледзячы на ​​грамадзянства, ПВК вярбуюць салдат для вядзення баявых дзеянняў.

Ад пачатку навучання Запекі да здачы ў палон на фронце прайшло ўсяго каля чатырох месяцаў.

Каментары4

  • Спадар
    29.10.2023
    Пытанне ---- кольки гэта "угнаенне" ужо паспела забиць..
  • Антон
    29.10.2023
    Потом привезут и здесь будут судить. А так зря его брали в плен
  • Федзя
    29.10.2023
    [Рэд. выдалена]

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць