Свет77

У Расіі мужчына, якога асудзілі на 20 гадоў за згвалтаванне і забойства, атрымаў памілаванне за ўдзел у вайне з Украінай

У жніўні 2022 года ў Чусавым (Пермскі край, Расія) знікла 23-гадовая медсястра Таццяна Ракуціна. Яе цела знайшлі на ўскраіне горада, побач ляжаў акрываўлены камень. Падазраванага ў забойстве затрымалі праз некалькі дзён, ім аказаўся мясцовы жыхар Арцём Бучын, піша 59.ru.

Фота: 59.ru

У лютым гэтага года суд прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі, хоць пракурор прасіў аб пажыццёвым. Не адседзеўшы і года, Бучын стаў удзельнікам ПВК «Вагнер» і з'ехаў на вайну супраць Украіны. Цяпер мужчына атрымаў памілаванне.

Былая сужыцелька абвінавачанага распавядала, што Бучын прыйшоў да яе і ва ўсім прызнаўся. Паводле яго слоў, раніцай ён сустрэў дзяўчыну на вуліцы, яна папрасіла яго паказаць прыпынак транспарту, і ён павёў яе праз лесапаласу. Дзяўчыне гэта здалося падазроным, і яна ўдарыла яго торбай. Са слоў былой сужыцелькі, пасля арміі ў Бучына была кантузія, ён раззлаваўся і задушыў Таццяну. Аднак, па версіі следства, перад забойствам Бучын згвалціў дзяўчыну і потым ударыў каменем па галаве, Таццяна загінула ад траўмаў. У дзяўчыны засталося маленькае дзіця.

Суд прызнаў Арцёма Бучына вінаватым паводле трох артыкулаў. Прысуд абвясцілі ў лютым 2023 года: Бучыну далі 20 гадоў калоніі строгага рэжыму і абавязалі выплаціць пазовы маці і бацьку забітай у памеры два мільёны рублёў (25 тысяч даляраў). Ён падаваў апеляцыю, але вердыкт суда пакінулі ранейшым. Пакаранне Бучын адбываў у калоніі № 9 Салікамска.

Некалькі дзён таму Бучын вярнуўся ў Чусавае з раненнем, ён знаходзіцца на волі. На вайну ён сышоў у жніўні гэтага года.

59.ru

Крыніца 59.ru ў паліцыі пацвердзіла, што Бучын атрымаў памілаванне, бо быў удзельнікам вайны.

Таксама маці Таццяны Ракуцінай распавяла, што ад Бучына спыніліся выплаты па пазовах.

— Апошняя выплата ад яго была ў верасні гэтага года — 13 700 рублёў (150 даляраў), — адзначыла суразмоўца. — Паводле маёй інфармацыі, ён з'ехаў на вайну 21 жніўня. Гэта значыць, тры месяцы я спрабавала даведацца, у якой калоніі ён знаходзіцца, адпраўляла запыты ў суд, пракуратуру. Доўга маўчалі, а потым у верасні мне паступіў званок з суда, мне проста вусна паведамілі, што ён 21 жніўня падпісаў кантракт і знаходзіцца ва Украіне. Так я даведалася пра гэта.

Каментары7

  • Да уж
    01.11.2023
    «Вторая армия» состоит из опушенных, насильников, преступников и другой путинской гопоты.
  • 1
    01.11.2023
    Убийци и насильники теперь считаются героями в путинской России. Смотрите, беларусы, в какое рашистское стойло нас хочет затянуть Лукашенко.
  • Антипутин
    01.11.2023
    Эй русский иван ты слышишь, что путину наплевать на законы твоей страны? А ты еще идешь подыхать за него.

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць