Ноччу і раніцай адбываецца масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі
Ёсць паведамленні пра выбухі ў Львове, Канатопе, Харкаве, Кіеве, Дняпры, Адэсе. Паветраная трывога лунае па ўсёй тэрыторыі краіны.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/dnipro231229-s09e0.jpg.webp)
Вынікі атакі на Дняпро
У Дняпры гарыць адзін з гандлёвых цэнтраў.
У Кіеве абломкі ўпалі ў Падольскім і Святошынскім раёнах. Папярэдне, ёсць узгаранне шматпавярховага будынка і склада.
Харкаў абстрэльвалі ракетамі С-300 і Х-22. Зафіксавана як мінімум 12 прылётаў.
Львоў атакавалі больш за 10 «Шахедаў». Ёсць пападанні ў аб’ект крытычнай інфраструктуры.
Пра вынікі працы СПА будзе паведамлена пазней.
Каментары