Гульня, якая мае прайсці ў пятніцу і пачацца а 16-й, знікла з тэлепраграмы СТБ. Яшчэ ўчора яна была ў раскладзе.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/ctv240618-4gsvy.jpg.webp)
Замест футболу дзве з паловай гадзіны серыялу «Ліхач». А 22-й запланаваны паядынак Нідэрланды — Францыя
РТР-Беларусь таксама, відаць, не будзе паказваць гульню ўкраінцаў.
А 19-й там матч Бельгія — Румынія.
Нагадаем, што ўчорашні матч Украіна — Румынія першапачаткова быў у тэлепраграме, але потым быў зняты з раскладу.
Аўтар тэлеграм-канала «Графач», дарэчы, спачатку абурыўся крокам СТБ, а потым іранізаваў, што тэлеканал дарэмна прыбраў матч з праграмы. Маўляў, Рыгор Азаронак ідэальна б упісаўся з характэрным для яго каментарам пра разгром украінцаў.
Каментары