Спорт

Вызначыліся патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе еўракубкаў

Мінскае «Дынама» ў выпадку перамогі над армянскім «Пюнікам» у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з пераможцам пары «Лудагорац» — «Дынама» Батумі.

football.by

У Ньёне (Швейцарыя) адбылося лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Па яго выніках вызначыліся, з кім можа сустрэцца мінскае «Дынама», калі яму ўдасца пераадолець першы раўнд кваліфікацыі.

Калі мінчукі перамогуць «Пюнік», то ў другім раўндзе кваліфікацыі яны згуляюць з пераможцам пары «Лудагорац» (Балгарыя) — «Дынама» Батумі.

Матчы 1-га раўнда пройдуць 9-10 і 16-17 ліпеня, другога раўнда — 23-24 і 30-31 ліпеня.

«Лудагорац» з Разграда — нязменны чэмпіён Балгарыі з 2013 года, раней быў заўсёднікам групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, але апошні раз гуляў там у сезоне 2016-2017. 

У мінулым сезоне гуляў у групавым раундзе Лігі канферэнцый, у групе з «Фенербахчэ». «Норшэланам» і «Спартаком» Трнава заняў другое месца, аднак вылецеў 1/16 фіналу, прайграўшы швейцарскаму «Сервету» (0:0, 0:1).

А «Дынама» Батумі вылецела ў мінулым годзе ў першым раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый, прайграўшы албанскай «Тыране».

У выпадку паражэння ад «Пюніка» ў 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» сустрэнецца ў 2-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый з камандай, якая прайграе ў пары той жа стадыі «Слован» (Славакія) — «Струга» (Паўночная Македонія).

«Нёман», які стартуе з другога раўнду, згуляе з румынскім «Клужам».

Пераможца пары «Іслач» — «Ля Фіярыта» (Сан-Марына) згуляе з турэцкім «Істанбул Башакшехір».

А пераможца пары «Тарпеда-БелАЗ» — «Мілсамі» (Малдова) згуляе супраць «Астаны» (Казахстан).

Матчы пройдуць 25 ліпеня — 1 жніўня.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў27

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі13

Мірны план Трампа не прадставяць на наступным тыдні7

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»7

У Рэчыцы кіроўца аўтобуса даведаўся, што забыў пасажырку — і з поўным салонам людзей паехаў яе забіраць4

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых14

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць